Шыфр
512Е000001_21
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1910 г.
Стыль
Эклектыка
Будынак № 15 мае рысы, характэрныя для эклектычнай архітэктуры пачатку ХХ ст. (аконныя абрамленні, руст). Рамонты і перабудовы, праведзеныя ў пасляваенны перыяд, у пэўнай ступені сказілі гістарычны воблік дома. Будынак уяўляе сабой прыклад шэраговай гарадской забудовы пачатку ХХ ст.
Да 1917 г. у ім знаходзіліся жылыя памяшканні і гандлёвыя лаўкі на першым паверсе. У першай палове 1920-х гг. дом быў нацыяналізаваны, узяты на ўлік Гарадскім жыллёвым Камітэтам і перададзены пад жыллё.
Будынак быў незначна пашкоджаны ў 1941-1944 гг. падчас Вялікай Айчыннай вайны. У 1947 г. быў праведзены капітальны рамонт, пасля чаго дом выкарыстоўваўся ў ведамстве Гаржылкамунгаса, як камунальнае жытло (з частковымі камунальнымі выгодамі).
У сярэдзіне 1980 -х гг. жыльцы былі адселены. Дом патрабаваў рамонту.
У 2011 г. у будынку быў дабудаваны яшчэ адзін паверх, зроблена прыбудова з тарца, драўляныя перакрыцці былі заменены на жалезабетонныя.
Унутраная першапачатковая планіроўка калідорнага тыпу была зменена.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён