зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

512Е000001_22

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Магілёўская вобласць, г. Магілёў, вул.Карла Маркса, 13

Датаванне

1902 г.

Стыль

эклектыка

Апісанне

Гісторыя гэтай навучальнай установы пачынаецца з сярэдзіны XIX  ст. У 1847 годзе ў Магілёве пры родадапаможным аддзяленні гарадской бальніцы было адкрыта аддзяленне для навучання сельскіх павітух, ці павявальных бабак. 23 лютага 1865 года паводле праекта акушэра Магілёўскай губернскай урачэбнай управы М.М.Мандэльштама была адчынена школа для павівальных бабак пры радзільным інстытуце. 14 студзеня 1875 года была адчынена Цэнтральнаяфельчарская школа для Магілёўскай, Мінскай і Віцебскай губерній, а таксама Цэнтральнаяпавівальная школа для тых жагуберній. У 1926 годзе было адчыненафармацэўтычнаеаддзяленне. Сярод выпускнікоў Магілёўскага медыцынскага вучылішча – Герой Савецкага Саюза, лётчык М.Ф.Рабчэўскі. На будынку ў яго гонар усталявана мемарыяльная дошка.