Шыфр
512Е000001_23
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, г. Магілёў, вул. К.Маркса, 14
Датаванне
Другая пал. ХІХ ст.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак па вул. К. Маркса, 14 пабудаваны ў канцы 19 ст. Вядома, што ў ім размяшчалася Талмуд-Тора - бясплатная грамадская школа, прадназначаная для бедных дзяцей і сірот. Будынак для школы перадаў у спадчыну Ш.І. Ратнер. У 1899 г. пры Талмуд-Торы адкрылася рамесніцкае вучылішча. спалучае рысы стыляў эклектыкі і мадэрна.
Пабудаваны ў другой палове ХІХ стагоддзя. Трохпавярховы, у плане - кампактны прамавугольнік з рызалітамі па баках, з прыбудаваным аб'ёмам для галоўнай лесвіцы, ёсць два бакавыя выхады і адна бакавая лесвіца. Унутраная планіроўка, як меркавалася, была зальная, у цэнтры з вестыбюлем і холам, але з часам залы былі падзеленыя перагародкамі на асобныя памяшканні.