зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

512Е000001_25

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Магілёўская вобласць, г. Магілёў, зав. Мігая, 7

Датаванне

кан. ХІХ ст. - пач. ХХ ст.

Стыль

Мадэрн

Апісанне

У 1924 годзе на момант нацыяналізацыі будынак належаў Абязерскай Соф'е Леанардаўне. Да рэвалюцыі дом з’яўляўся ўласнасцю яе мужа Абязерскага Міраслава - Іодх. - Адама Іахімавіча, прысяжнага паверанага. Ён валодаў домам - пражываў і займаўся у ім прафесійнай дзейнасцю. У будынку знаходзілася яго адвакацкая кантора, у якой ажыццяўляў прыём наведвальнікаў памочнік прысяжнага паверанага Маеўскі Януарый Іпалітавіч.

Паводле іншых звестак, (па меркаванні кандыдата гістарычных навук І.А. Пушкіна), менш дакументальна абгрунтаваным, гэты будынак належаў лекару Гельцзелю А. І., у якім знаходзіўся таксама кабінет дантыста Залкінд Рэбэкі Гіршаўны. Сам лекар Гельцзель ажыццяўляў прыём хворых не ва ўласным доме па Лютэранскаму завулку, а ў будынку па Гарохаваму завулку ў доме дэ-Ноткіна. Пасля нацыяналізацыі, у савецкі час, будынак выкарыстоўваўся пад розныя адміністрацыйна-гаспадарчыя і культурныя патрэбы. Цяпер у ім размешчана дзіцячая мастацкая школа. 

Будынак двухпавярховы, мураваны, атынкаваны. Галоўны фасад вылучаны рызалітам. Рызаліт зрушаны аносна цэнтра ўлева. Рызаліт завершаны атыкам паверх карніза. Аконныя праёмы прамавугольныя, на першым паверсе - без абрамленняў, на другім - з сандрыкам і падваконнай цягай. Дэкор фасада складаецца з руста на першым паверсе, міжпавярховага пояса, лапатак, карніза, карніза з сухарыкамі. Дэкор фасада, акрамя руста, абрамлення вокнаў другога паверха і карніза - аднолькавы. На галоўным фасадзе маецца дзвярны праём увахода.