зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

512Е000001_28

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

ХІХ ст.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Будынак быў пабудаваны ў XIX ст. і адносіцца да тыпавой гарадской забудовы, прамавугольны ў плане. Галоўны фасад патынкаваны, вырашаны гладка. На першым паверсе прарэзаны прамавугольнымі, на другім - арачнымі аконнымі праёмамі без дэкору. Завершаны шырокім карнізным поясам. Дваровы фасад перабудаваны з сілікатнай цэглы, прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі.

У 1923 г. гэты будынак належыў М.Б. Баршыанскаму. На першым паверсе былі дзве крамы гэтага купца. У 1929 г. будынак быў перададзены ў муніцыпальную ўласнасць і затым выкарыстоўваўся як жылы дом.

У гады Другой сусветнай вайны будынак атрымаў пашкоджанні і быў адноўлены пасля вызвалення горада. У 1980-х гг. дом выкарыстоўваўся пад жыллё. Затым да 1996 г. тут знаходзіўся прыёмнік-размеркавальнік для непаўналетніх. З 2008 г. будынак быў на рэстаўрацыі. 

Старонка