зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

512Е000001_32

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

Кан. XIX ст.

Стыль

Неакласіцызм

Апісанне

Будынак № 8 знаходзіцца на пляцы, які належаў фарнаму касцёлу св. Казіміра, меркаваны перыяд будаўніцтва канец XVIII - першая палова ХІХ стст. На выкапіроўцы з плана г. Магілёва 1829 г. ён ужо паказаны як існуючы. Першапачаткова будынак быў двухпавярховы. Пасля пажару 1852 г. дом адноўлены з надбудовай 3-га паверха.

Цэнтральная частка фасада вылучана несапраўдным рызалітам, завершаным трохвугольным франтонам. Па перыметры франтон апаясаны прафіляваным карнізным поясам, у тымпане франтона круглая люкарна.  Вуглы будынка акцэнтаваны дэкарыраванымі лапаткамі. Дваровы фасад патынкаваны, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў складаных ліштвах, падобна вокнам трэцяга паверха на галоўным фасадзе. Гарызантальна фасад падзелены міжпаверхавай і падаконнай цягай, завершаны карнізам. Па баках фасада размешчаны балконы.

Старонка