зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

512Е000001_33

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Магілёўская вобласць, г. Магілёў, вул. Ленінская, 10

Датаванне

кан. XIX ст.

Стыль

Неакласіцызм

Апісанне

Будынак пабудаваны на пляцы, які належаў фарнаму касцёлу св. Казіміра. У 1781 г. епіскап С. Богуш-Сестранцэвіч перадаў пляц у арэнднае валоданне Давіду Моўшавічу пад будаўніцтва дома. Пазней пляц з узведзеным на ім жылым домам перайшоў у валоданне да Давіда Лур'і. У 1830 г. будынак апісаны як двухпавярховы, пад ім 5 лавак, 4 склепы. У 1841 г. будынак пашкоджаны пажарам. У верасні таго ж года ён быў адноўлены і зроблена яго апісанне: "дом мураваны, двухпавярховы, адбудаваны ў 1-й частцы 1-м квартале г. Магілёва па Ветранай вуліцы. 

У 1913 г. будынак перабудаваны, галоўным чынам першы паверх.Такім чынам вынікае, што захаваўшыйся будынак № 10 пабудаваны ў канцы 18 -- пачатку 19 ст. У 1852 г. адноўлены з надбудовай трэцяга паверха і прыбудовай. Будынак характарызаваўся як чатырохпавярховы (з падвалам) жылы дом з лаўкамі. У 1913 г. перабудаваны першы паверх.