Шыфр
512Е000001_36
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1883 г.
Стыль
класіцызм
Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Накрыты двухсхільным дахам. Фасады атынкаваныя. Галоўны фасад падзелены міжпаверхавай цягай. Першы паверх вырашаны гладка без дэкору. Прамавугольныя вокны на другім паверсе падкрэслены падаконнай цягай, дэкарыраваны ліштвамі з прамымі сандрыкамі. Па перыметры будынка праходзіць прафіляваны карніз. З боку дваровага фасада знаходзiлася галерэя. Пад час рэканструкцыі дваровы фасад перабудаваны. На тарцовых фасадах захаваліся цягі. У франтонах маюцца прамавугольныя і паўцыркульныя люкарны Планiроўка анфiладная, часткова зменена.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён