зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

512Е000001_4

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Магілёўская вобласць, г. Магілёў, зав. Камісарыяцкі, 10

Датаванне

пач. ХХ ст.

Стыль

Неакласіцызм

Апісанне

Двухпавярховы на высокім цокалі Г-падобны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Фасады абліцаваны чырвонай цэглай. Вугал будынка скошаны. Вуглавыя часткі на галоўных паўночным і заходнім фасадах вылучаны лапаткамі, аформленымі пад руст. Фасадная плоскасць першага паверха апрацавана гарызантальным рустам. 

Пабудаваны ў пач. ХХ ст. як даходны дом, быў прыватнаўласніцкім. Апошнім уладальнікам мог з'яўляцца Ідэльсон Янкель Іцкавіч. У 1924 г. нацыяналізаваны. Выкарыстоўваўся як жылы і пад розныя ўстановы. Сучаснае выкарыстанне - адміністрацыйны будынак.