зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

512Е000001_42

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Магілёўская вобласць, г. Магілёў, вул. Ленінская, 22

Датаванне

Пач. XX ст.

Стыль

эклектыка

Апісанне

Трохпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Фасады атынкаваныя. Галоўны фасад члянёны міжпаверхавымі прафіляванымі цягамі, завершаны карнізам. Фасадная плоскасць першага паверха апрацавана рустам. Прамавугольныя аконныя праёмы на першым паверсе дэкарыраваны простымі ліштвамі з падаконнымі нішамі, на другім паверсе -- ліштвамі з прамымі сандрыкамі, падкрэслены тонкай падаконнай цягай. На трэцім паверсе вокны арачныя ў ліштвах з замком і прамым сандрыкам. Тарцовы і дваровы фасады вырашаны стрымана, прарэзаны аконнымі праёмамі без дэкора. З боку тарцовага фасада зроблены ўваход, над якім металічны брыль на такіх жа кранштэйнах.