Шыфр
512Е000001_47
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Кан. XIX- пач.XX ст.
Стыль
Неакласіцызм
Пабудаваны ў кан. ХІХ ст. як даходны дом, быў прыватнаўласніцкім. У 20-ыя гг. ХХ ст. дом нацыяналізаваны. Да сённяшніх дзён выкарыстоўваецца як жылы. Двухпавярховы з падвалам прамавугольны ў плане будынак. Накрыты двухсхільным дахам. Фасады атынкаваныя і пафарбаваныя. Галоўны і тыльны фасады вырашаны аднолькава. Гарызантальна фасады падзелены міжпаверхавай цягай, завершаны прафіляваным карнізам. Лучковыя аконныя праёмы без ліштваў, падкрэслены падаконнымі цягамі, на тыльным фасадзе падаконная цяга праходзіць толькі пад вокнамі другога паверха. Тарцовыя фасады гладкія.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён