зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

512Е000001_52

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Магілёўская вобласць, г. Магілёў, вул. Ленінская, 34

Датаванне

10-я гг. XX ст.

Стыль

Мадэрн

Апісанне

Трохпавярховы прамавугольны ў плане з бакавым ступеньчатым рызалітам на дваровым фасадзе будынак. Галоўны фасад мае асіметрычную кампазіцыю. Цэнтр восі змешчаны ўлева, вылучаны ў завяршэнні фігурным атыкам з паўцыркульнай люкарнай. Фасады падзелены міжпаверхавымі цягамі. Правая палова дома вырашана спрошчана, фасадная плоскасць рытмічна члянёна прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Падобна, што гэта частка дома пазнейшая. Галоўны фасад левай паловы дома прарэзаны на першым і трэцім паверхах прамавугольнымі аконнымі праёмамі, на другім -- арачнымі, дэкарыраванымі паўкруглымі сандрыкамі і падаконнымі карнізамі. Асіметрычна на 2-м і 3-м паверхах размешчаны балконы. Тарцовы фасад мае сіметрычную кампазіцыю, завершаны фігурным франтонам. Цэнтральная частка дэкаратыўным аздабленнем імітуе галоўны фасад з атыкам. Сіметрычна на 3-м паверсе размешчаны балконы. Фланкіруючыя крайнія вокны больш вузкія і згрупаваны папарна. Дваровы фасад атынкаваны. У паўднёвай частцы дома лучковыя вокны, на трэцім паверсе захаваліся сандрыкі з сухарыкамі, на другім -- клінчатыя перамычкі, у завяршэнні фасада карніз з сухарыкамі. Фасад другой паловы дома вырашаны спрошчана, члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.