Шыфр
512Е000001_54
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, г. Магілёў, вул. Ленінская, 38
Датаванне
Кан. XIX ст.
Стыль
неакласіцызм з элементамі псеўдарускага стылю
Трохпавярховы з паўпадвалам П-падобны ў плане будынак (бакавыя крылы двухпавярховыя). Фасады атынкаваныя. Галоўны фасад мае сіметрычную кампазіцыю. Цэнтральная частка завершана парапетнай сценкай, дэкарыраванай балясінамі і шарамі. Таксама аконныя прасценкі цэнтральнай часткі фасада больш насычаны дэкорам: выкарыстаны балясіны, лапаткі, апрацаваныя нішамі. На першым паверсе ў цэнтры знаходзіцца дзвярны праём, аформлены арачным парталам. Сцяна першага паверха расшыта рустам. Аконныя праёмы лучковага абрысу, аздоблены прафіляванымі ліштвамі, на другім паверсе з сандрыкамі і падаконнымі нішамі. Цокальны і першы паверхі аддзелены ад верхніх цягамі. Фасад завершаны карнізам з дэнтыкуламі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён