Шыфр
512Е000001_57
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, г. Магілёў, вул. Ленінская, 46
Датаванне
Пач. XX ст.
Стыль
эклектыка з элементамі мадэрна
Трохпавярховы чатырохвугольны ў плане будынак. Фасады абліцаваны чырвонай цэглай. Вуглавая частка на перакрыжаванні вуліц зрэзана, акцэнтавана двума балконамі. Галоўны фасад мае сіметрычную кампазіцыю. Цэнтральная і бакавыя часткі вылучаны фігурнымі атыкамі, тымпаны якіх дэкарыравпаны нішамі. Фасады раскрапаваны лапаткамі, на першым паверсе апрацаванымі пад руст. Гарызантальна падзелены міжпаверхавымі цягамі. Лучковыя аконныя праёмы падкрэслены падаконнымі нішамі. Фасады аздоблены балконамі з ажурнымі металічнымі агароджамі. Тарцовыя фасады вырашаны аналагічна галоўнаму. Дваровы фасад члянёны тонкапрафіляванымі міжпаверхавымі цягамі, прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі без ліштваў. Па перыметры будынка праходзіць карніз.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён