зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

512Е000001_61

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Магілёўская вобласць, г. Магілёў, зав. Пажарны, 6/1 (інв. № 700/С-60450)

Датаванне

1830-я гг.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак. Накрыты вальмавым дахам. Фасады атынкаваныя. Галоўны фасад крапаваны руставанымі лапаткамі, члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў абрамленнях. Пад дахам праходзіць карніз, у бакавых частках галоўнага фасада з паяском сухарыкаў. Службовы будынак (гараж) аднапавярховы, прамавугольны ў плане, тарцовай сцяной прымыкае да флігеля дома № 23/2 па вул. Першамайскай. Фасады патынкаваны. На вуліцу арыентаваны тарцовым фасадам. Вуглы вылучаны плоскімі лапаткамі, сцяна прарэзана прамавугольнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраванымі прамымі сандрыкамі з паяском сухарыкаў. Пад дахам праходзіць карнізны пояс.