Шыфр
512Е000001_64
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, г. Магілёў, зав. Пажарны, 7
Датаванне
1906 г.
Стыль
Неакласіцызм
Трохпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Галоўны фасад атынкаваны, мае асіметрычную кампазіцыю (складаецца з двух аб'ёмаў). Частка фасаднай плоскасці злева ад праезнай аркі прарэзана на 1-м і 3-м паверхах прамавугольнымі аконнымі праёмамі, на 1-м -- часткова ў простых ліштвах. Другі паверх вылучаны арачнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных абрамленнях, падкрэсленымі падаконнай цягай. Фасадная плоскасць справа ад аркі члянёна прамавугольнымі аконнымі праёмамі, на першым паверсе з падаконнымі філёнгамі, на другім паверсе ў абрамленнях з прамымі сандрыкамі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён