зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

512Е000001_66

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Магілёўская вобласць, г. Магілёў, зав. Пажарны, 10

Датаванне

кан. XIX ст.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак. З аднаго боку прымыкае да дома № 26. Фасады атынкаваныя. Галоўны фасад асноўнага выцягнутага ўздоўж вуліцы корпуса падзелены міжпаверхавай цягай, завершаны карнізам. Сцяна першага паверха прарэзана прамавугольнымі аконнымі праёмамі розных памераў, бачны сляды перабудоў. На другім паверсе лучковыя аконныя праёмы падкрэслены падаконнай цягай, дэкарыраваны лучковымі сандрыкамі. Дваровы фасад асноўнага аб'ёмы вырашаны гладка, члянёны прамавугольнымі і часткова лучковымі аконнымі праёмамі. Маецца невялікі рызаліт, дзе размешчаны ўваход. Бакавое крыло арыентавана на вул. К. Лібкнехта галоўным тарцовым фасадам. Фасадная плоскасць прарэзана прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору, аформлена гарызантальнымі цягамі і плоскімі бакавымі лапаткамі на ўзроўні другога паверха. Бакавы фасад члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, падзелены міжпаверхавай цягай, завершаны карнізам. З боку двара крыло мае глухую сцяну.