зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак па зав. Пажарны, 11 (інв. № 700/С-11088)

Шыфр

512Е000001_67

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Магілёўская вобласць, г. Магілёў, зав. Пажарны, 11

Датаванне

сяр. XIX ст.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Помнік архітэктуры эклектызму. Узведзены ў сярэдзіне XIX ст. у цэнтральнай частцы горада Магілёва, на вуліцы Пажарнай. Мураваны, прамавугольны у плане, 3-павярховы, накрыты 2-схільным дахам з ліставога жалеза будынак. На галоўным фасадзе тонка прафіляваныя карнізы, якімі фасад падзелены на тры ўзроўні, таксама фасад падзелены строгімі пілястрамі на тры часткі. Будынак мае строгае абрамленне вокан. Ваконныя праёмы прамавугольныя на першым паверсе, на другім і трэцім - арачныя паўкруглыя. У цэнтральнай частцы першага паверху - шырокі ўваходны арачны праём з ліштвай. Унутраная планіроўка пакаёвая. Будынак уяўляе сабой прыклад гарадскога шматпавярховага жылля другой паловы XIX ст. Элементы аздаблення фасада (карнізы, пілястры, ліштва) і ваконныя праёмы з абрамленнем падлягаюць абавязковаму захаванню.