Шыфр
512Е000001_68
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
2-я пал. XIX ст.
Стыль
Неакласіцызм
Двухпавярховы з паўпадвалам будынак, тарцовымі фасадамі шчыльна прымыкае да суседніх дамоў. Кампазіцыя галоўнага фасада сіметрычная. У цэнтры размешчана праезная арка, фланкіраваная лапаткамі. Абапал аркі дзвярныя праёмы. Гарызантальна фасад падзелены міжпаверхавай цягай, завершаны карнізам з дэнтыкуламі. На першым паверсе прамавугольныя аконныя праёмы ў ліштвах з прафіляванымі сандрыкамі і падаконнымі нішамі. На другім паверсе арачныя аконныя праёмы з ліштвамі, падкрэсленыя падаконнай цягай. Вуглы будынка вылучаны плоскімі лапаткамі. Пластыку фасада ўзбагачаюць ажурная каваная рашотка балкона над аркай і каваныя кранштэйны навесаў над уваходамі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён