Шыфр
512Е000001_69
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, г. Магілёў, зав. Пажарны, 15
Датаванне
2-я пал. XIX ст.
Стыль
Неакласіцызм
Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Накрыты аднасхільным дахам. Галоўны фасад атынкаваны. Сцяна першага паверха прарэзана прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах з прамымі сандрыкамі. На другім паверсе арачныя аконныя праёмы ў простых абрамленнях. Гарызантальна фасад падзелены міжпаверхавай цягай, завершаны карнізам.З боку дваровага фасада ўздоўж глухой сцяны ніжэйшая сучасная прыбудова.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён