Шыфр
512Е000001_70
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пач. XIХ ст.
Стыль
Класіцызм
Будынак № 17, двухпавярховы з падвалам Г-падобны ў плане, уваходзіць у склад гістарычнага цэнтра г. Магілёва і фарміруе забудову вул. Ленінскай.
Найбольш раннія звесткі аб забудове пляца, на якім размешчаны будынак пад сучасным № 17, адносяцца да пачатку ХІХ ст.
Па ўскосных звестках, якія ўтрымлівае архіўны дакумент сярэдзіны ХІХ ст., з пэўнай доляй верагоднасці можна выказаць меркаванне, што пляц належаў магілёўскому купцу Шмерку Лур’е, якому дом перайшоў у спадчыну ад бацькі Орліка Абрамовіча Лур’е. Сумежны пляц па вул. Ветранай быў у валоданні другого сына Орліка Лур’е Ківы Лур’е. У сваю чаргу магілёўскі купец Орлік Лур’е ў 1808 г. купіў вялікі ўчастак зямлі па вул. Ветранай у памешчыка Ф.В. Дабравольскага.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён