Шыфр
512Е000001_71
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, г. Магілёў, зав. Пажарны 19
Датаванне
кан. XIX – пач. XX ст.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Будынак трохпавярховы, пабудаваны як жылы. Галоўным фасадам выходзіць на чырвоную лінію забудовы Пажарнага завулка. Прамавугольны ў плане, кампактны, паверхі падзелены паміж сабой прафіляваным карнізным паяском. Галоўны фасад мае асіметрычную кампазіцыю пабудовы. Адна частка будынка рытмічна падзелена ваконнымі праёмамі прамавугольнай формы рознага памеру. Уваход гэтай часткі размяшчаецца з правага боку галоўнага фасада. Другая частка падзелена на некалькі асей, разчлянена спаранымі ваконнымі праёмамі прамавугольнай формы рознага памеру. Гэтая частка будынка мае тры ўваходы. Сцены гладкія, атынкаваныя з боку галоўнага і дваровага фасадаў. Над вокнамі другога паверха, з боку галоўнага фасада маюцца дэкаратыўныя элементы ў выглядзе прамавугольных выступаючых карнізаў. Дах двухсхільны, з боку галоўнага фасада маецца імітацыя мансарднага даху, пакрытага металапрофілем. Пад дахам, у верхняй частцы звонку будынка канструктыўна выдзелены фрыз у выглядзе гарызантальнай паласы, аформленай дэкаратыўнымі элементамі. Планіроўка першага і другога паверхаў змяшаная: анфіладная з зальнай. Планіроўка трэцяга паверха калідорная з двухбаковым размяшчэннем памяшканняў.