Шыфр
512Е000001_75
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. XVIII ст.
Стыль
Класіцызм
Дом пабудаваны ў кан. XVIII ст. з цэглы як жылы. Двухпавярховы будынак галоўным фасадам выходзіць на чырвоную лінію забудовы вул.Першамайскай. Уваход размешчаны з боку ўнутранага двара. Першы паверх апрацаваны рустам, другі паверх мае прамавугольныя аконныя праёмы з падаконнымі нішамі, просты міжпавярховы пояс. Цэнтр кампазіцыі галоўнага фасада вылучаны рызалітам на тры асі, дзе на першым паверсе размешчана праяздная арка з цыліндрычнымі скляпеннямі. Цэнтральная частка галоўнага фасада будынка завершана тонкапрафіляваным карнізам з сухарыкамі. Дах двусхільны.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён