Шыфр
512Е000001_78
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Пач. XX ст.
Стыль
неакласіцызм
Трохпавярховы П-падобны ў плане будынак. На галоўным фасадзе вугал зрэзаны, існаваўшыя ў вуглавой частцы аконныя праёмы замураваны. Фасады абліцаваны чырвонай цэглай. Гарызантальна фасады падзелены міжпаверхавымі і падаконнымі цягамі, завершаны шырокім шматслойным карнізам. Фасадная плоскасць з боку вул. Першамайскай і першага паверха з боку вул. К. Лібкнехта апрацавана пад руст. Рустоўкай таксама вылучана цэнтральная і бакавыя часткі фасада па вул. К. Лібкнехта. Па цэнтральнай восі крыла раней існавала праезная арка (цяпер замуравана). Лучковыя аконныя праёмы на першым паверсе дэкарыраваны руставанымі перамычкамі, на другім -- замковым каменем з лучковым сандрыкам і падаконнымі нішамі, на трэцім паверсе -- абрамленнем з замковым каменем.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён