зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

512Е000001_80

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Магілёўская вобласць, г. Магілёў, вул. Першамайская, 23

Датаванне

1-я пал. 19 ст.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Дом пабудаваны ў пач. 19 ст. з цэглы як жылы. Двухпавярховы будынак на высокім цокалі галоўным фасадам выходзіць на чырвоную лінію забудовы вул. Першамайскай. Галоўны фасад мае асімітрычную кампазіцыю пабудовы - з левага боку размешчана праяздная арка з цыліндрычнымі скляпеннямі і з лапаткамі на два паверха паабапал яе. Цэнтр галоўнага фасада вылучаны рызалітам на тры асі з атыкавым завершаннем і з парталам галоўнага ўвахода на першым паверсе. Першы паверх апрацаваны рустам, другі паверх мае гладкі, мае прамавугольныя аконныя праёмы з ліштвамі, просты міжпавярховы пояс, тонкапрафіляваны карніз з сухарыкамі. Дах двусхільны.