Шыфр
512Е000001_9
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
сярэдзіна XIX ст.
Стыль
Класіцызм
Будынак быў пабудаваны ў гістарычным цэнтры Магілёва на скрыжыванні вуліц Вялікая Садовая і Дваранская ў сярэдзіне XIX ст. Помнік архітэктуры з элементамі класіцызму.
Будынак мураваны, трохпавярховы, з падвальным памяшканнем, у плане першыя два паверхі П-падобныя, трэці паверх Г-падобны. Галоўным фасадам арыентаваны на вуліцу Камсамольскую. На фасад выходзяць тры балконы. Агароджы балконаў каваныя, маюць выгнутыя ажурныя канструкцыі. Будынак адзначаецца строгасцю планавага рашэння, стрыманасцю дэкаратыўнай аздобы.
Да 1917 г. ў будынку знаходзілася гасцініца “Брыстоль”. Падчас Першай Сусветнай вайны, з 1915 па 1917 гг., тут знаходзіўся штабны Сход Стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандаючага Расійскай арміі.
У 1918 г. будынак быў заняты губземаддзелам, у 1919 г. - 5-й Савецкай сталовай. У 1922 г. тут размяшчаліся вайсковыя вучэбныя курсы Заходняга фронту. Затым у 1923 г. будынак перададзены Магілёўскаму аддзелу добраўпарадкавання. У 1928 г. тут адкрыўся палітыка-асветніцкі тэхнікум, у 1939 г. - Рэспубліканская палітасветшкола.
У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны тут знаходзіўся ваенны шпіталь, у якім была створана адна з першых падпольных антыфашысцкіх груп “Непакораныя”.
Пасля вайны, у 1946 г., у будынку размясцілася Рэспубліканскае вучылішча імя Н.К. Крупскай, у 1990 г. - Магілёўскае вучылішча культуры імя Н.К. Крупскай, у 2001 г. - Магілёўскае дзяржаўнае вучылішча
культуры імя Н.К. Крупскай, у 2009 г. - УА “Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў”.
Зараз у гэтым будынку вучэбны корпус №1.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён