Шыфр
112Е000002_222
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. ХІХ - пач. ХХ ст.
Стыль
Мадэрн
Апісанне
Будынак № 27 складаецца з 2 двухпавярховых дамоў з падвалам, якія адноўлены ў 1926 і 1929 гадах. Будынак выкарыстоўваўся як прыбытковы дом. Таксама ў адным будынку знаходзілася крама піламатэрыялаў і крама “Прадукты земляробства”. Пасля Другай сусветнай вайны будынак выкарыстоўваўся як жыллё.
У 1959 годзе ў доме было 9 кватэр. Кватэры ўжо былі абсталяваны газам, вадой, каналізацыяй і мелі асобныя санвузлы.
У 1970 г., пасля рэканструкцыі, будынак выкарыстоўваўся не толькі як жыллё, але і як офіснае памяшканне на другім паверсе левай паловы дома. У двары дома маюцца гаспадарчыя пабудовы.
З 2009 года частку будынка арэндуе ААТ "Ашчадны банк “Беларусбанк”.