Шыфр
213Г000024_7
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. ХІХ - пач. ХХ стст. (да 1904 г.)
Будынак № 28 уваходзіць у склад комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці - забудовы вул. Дзімітрава, якая знаходзіцца ў межах гістарычнага цэнтра г. Віцебска. Дом з'яўляецца яскравым прыкладам будынка перыяду эклектыкі, выкананага ў “цагляным стылі” на мяжы XIX-ХХ стст. і захаваў у сваім архітэктурным дэкоры характэрныя рысы тых часоў.
Будынак блізкі да прастакутнага ў плане, двухпавярховы, цагляны, нетынкаваны. Аб'ём будынка перакрыты двухсхільным дахам. Галоўны (заходні) фасад мае асіметрычную кампазіцыю. Гэта звязана з тым, што гістарычна будынак па сучасным адрасе вул. Дзімітрава, 28 - два домаўладання. Паўночная частка будынка ў пяць вокнаў – домаўладанне па вул. Канатнай № 50, паўднёвая частка будынка ў дзевяць вокнаў – домаўладанне па вул. Канатнай № 52. Нягледзячы на тое, што будынкі належалі розным уладальнікам, архітэктура, пластыка фасадаў стылістычна блізкія адзін аднаму.
Над тамбурам першага пад'езда захаваўся аўтэнтычны каваны кранштэйн для мацавання ліхтара (верагодней, апошні, які захаваўся ў г. Віцебску). У лесвічных клетках будынка захаваліся аўтэнтычныя лесвіцы (у тым ліку металічныя) з кованымі агароджамі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён