зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

713Г000263_1

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

г. Мінск, Савецкі раён, вул. Чырвоная, 23/1

Датаванне

1953 - 1956 гг.

Апісанне

Будынак Мінскага паліграфкамбіната пабудаваны падчас рэалізацыі генерального плана аднаўлення і развіцця горада 1946 г. з улікам карэктыровак 1951-1952 гг.  Чатырохпавярховы з падвалам Г-падобны ў плане мураваны будынак. Разам з будынкам ААТ «МПОВТ» стварае архітэктурны ансамбль паўночна-заходняга боку пл. Я.Коласа.  Накрыты пакатымі вальмавымі дахамі. Выцягнутыя крылы акцэнтаваны вуглавым вежападобным аб'ёмам, які падкрэслівае вось вул. В.Харужай і надае выразнасць сілуэту забудовы.

Першы паверх галоўнага фасада аддзелены карнізам, трактаваны як цокаль, апрацаваны буйным рустам, члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, заглыбленымі ў нішы і падкрэсленымі карнізнымі паяскамі на дэкаратыўных кранштэйнах.