Шыфр
713Г000329_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1939
Стыль
канструктывізм
Апісанне
Будынак № 4 ўваходзіць у комплекс будынкаў першага Мінскага аэравакзала, пабудаваных у 1939 г. Тэрыторыя, дзе размешчаны будынкі, пачала асвойвацца і паступова ўключацца ў гарадскую мяжу з другой паловы 19 ст. У значнай ступені гэтаму паспрыяла будаўніцтва праз Мінск дзвюх чыгуначных ліній: у 1871 г. Маскоўска-Брэсцкай, у 1873 г. Лібава-Роменскай.
У рашэнні фасадаў выкарыстаны характэрнае вертыкальнае стужкавае зашкленне лесвічных маршаў, атыкі, вялікія аконныя праёмы, элементы абагульненага лаканічнага ордэра. Пад час пасляваеннага аднаўлення будынак № 4 не страціў свае стылістычныя асаблівасці - раскрапоўка фасадаў рызалітамі лесвічных клетак, пры гэтым захаваліся характэрныя аконныя праёмы на вышыню рызаліта і прамыя атыкі ў завяршэнні, чляненне рознымі па шырыні аконнымі праёмамі (адна,- двух - і чатырохстворкавымі), наяўнасць падоўжаных вуглавых балконаў, завяршэнне бакавых фасадаў ступеньчатымі франтонамі сумешчанымі з атыкамі. Трэба адзначыць, што немалаважным з'яўляецца захаванне ўласцівых для таго перыяду аконных пераплётаў, дзвярэй, металічнай агароджы лесвіц. У 1970-я гг. была выканана частковая перапланіроўка кватэр, пры гэтым ліквідаваны скразныя пад'езды, захаваліся ўваходы толькі з боку галоўнага фасада. Будынак з'яўляецца яскравым прыкладам грамадзянскай архітэктуры функцыяналізму 1930-х гг.