зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

313Г000035_2

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

к.XIX - пач.XX ст. - -

Стыль

Эклектызм

Апісанне

Дом №3 па вул. Кірава ўяўляе сабой двухпавярховы, прамавугольны ў плане аб’ём. Дах двухсхільны, металічны. Фасад мае асіметрычную пабудову, яго дэкор даволі стрыманы і канцэнтраваны пераважна ў верхняй частцы будынка. Паверхі падзяляюцца паміж сабой вузкай паласой прафіляванай цягі з парэбрыкам. Вокны другога паверха апраўлены ў ляпные ліштвы з імітацыяй выгнутых філянговых сандрыкаў уверсе і прамавугольнымі рамкамі з вузкімі філёнгамі ўнізе. Пад дахам праходзіць прафіляваны карніз з зубчатымі элементамі. З боку двара да асноўнага аб’ёму прымыкае двухпавярховая прыбудова. Яна ўяўляе сабой выцягнуты аб'ём, фасад якога арганізаваны двума дзвярнымі праёмамі і мерным шэрагам вокнаў. Архітэктурны дэкор прыбудовы лаканічны. Дугападобнае афармленне мурам у плоскасці сцен верхняй часткі аконных праёмаў і вузкі прафіляваны цагляны карніз з "сухарыкамі" пад дахам з'яўляюцца галоўнымі яго элементамі. Інтэр’еры помніка асобнай каштоўнасці не ўяўляюць.