Шыфр
112Е000383_19
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1905 г., 1930-я гг.
Пабудаваны ў 1905 г. як жылы дом.
Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты аднасхільным дахам. Вуглы будынка на галоўным фасадзе вылучаны плоскімі лапаткамі. Фасадная плоскасць прарэзана прамавугольным аконным праёмам, падкрэсленым падаконным карнізам, другі аконны праём замураваны. Завершаны фасад карнізам. На франтоне, утвораным аднасхільным дахам, невялікі прамавугольны аконны праём без дэкору. У цэнтры паўднёвага бакавога фасада драўляны ўваходны тамбур, вокны як і на галоўным фасадзе прамавугольныя з падаконнымі карнізамі.
На сённяшні дзень выкарыстоўваецца як жылы.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён