Шыфр
112Е000383_20
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
01.01.1925
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Будынак № 6 па вул. Леніна ўваходзіць у зону гістарычнай планіроўкі і забудовы г. Кобрына. Дакладней сказаць, гэта комплекс з сямі будынкаў, якія ўтвараюць прастакутную замкнёную прастору - найбольш характэрны тып гандлёвых радоў, вядомы з спрадвечных часоў.
Будынкі гандлёвых радоў - найболей старыя ў горадзе, яны фігуруюць на плане горада 1798 г. У сувязі са шматлікімі спусташальнымі пажарамі, якія ахоплівалі горад у розныя перыяды гісторыі, будынкі неаднаразова падвяргалася разбурэнням і аднаўлялася на старажытным падмурку. Спачатку яны былі драўлянымі, пасля - цаглянымі. Гандлёвыя рады заўсёды размяшчаліся ў цэнтры горада, у цэнтры яго галоўнай плошчы.
Першыя драўляныя крамы на плошчы былі пабудаваны ў XVII ст. і згарэлі ў ваенную кампанію 1812 г. У 1820-я гг. пачалося будаўніцтва мураваных гандлёвых радоў, аднак вялікі пажар, які адбыўся ў 1835 г. прыпыніў работы. У 1840-я гг. будаўніцтва крамаў было адноўлена. І зноў былі пашкоджаны пажарам у 1863 г. Адбудаваныя гандлёвыя рады ў чарговы раз згарэлі ў 1915 г. У 1920-я гг. адноўленыя.
У 1961 г. на тэрыторыі былога гасцінага двара размясцілася швейнага фабрыка, цяпер РУП "Кобрынская швейная фірма "Лона".