Шыфр
112Е000383_22
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пачатак ХХ ст.
Стыль
Класіцызм
Будынак пабудаваны ў 1904 г. як жылы дом. Захаваўся ў рэканструяваным выглядзе.
Па фотаздымку будынка пач. ХХ ст. , які маецца ў фондах музея, можна меркаваць, што першапачаткова дом быў аднапавярховы. У 1940 г. будынак быў муніцыпалізаваны, у дакументах ён ужо значыцца як двухпавярховы. У 1954 г. праведзены капітальны рамонт будынка з заменай падлогі, аконных рам, дах накрылі гонтам. Ацяпленне заставалася пячное. У 1982 г., пасля правядзення чарговага капітальнага рамонту, будынак набыў сучасны выгляд.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён