Шыфр
112Е000383_26
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. XIX ст.
Стыль
Мадэрн
Апісанне
Двухпавярховы з мансардай прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам з люкарнамі. Фасады патынкаваныя і завершаны карнізамі, акрамя тыльнага. Першы паверх на галоўным фасадзе перабудаваны. Вуглы будынка на галоўным фасадзе вылучаны лапаткамі. Лучковыя аконныя праёмы на другім паверсе дэкарыраваны перамычкамі з замковым каменем. Крыху змешчаны ад цэнтральнай восі ўлева балкон з металічнай ажурнай агароджай. У завяршэнні галоўнага фасада трохвугольны франтон, плоскасць якога члянёна 3-ма арачнымі аконнымі праёмамі мансарды, зверху з абрамленнямі і ў верхнім куце паўкруглай люкарнай таксама ў абрамленні. Бакавыя фасады вырашаны гладка, члянёны лучковымі вокнамі без дэкору. Тыльны фасад пафарбаваны па цэгле, члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Да яго зроблена пазнейшая прыбудова. Перабудовы і рамонты сказілі першапачатковы выгляд дома.