Шыфр
112Е000383_27
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. ХІХ ст.
Будынак уваходзіць у склад гістарычнага цэнтра горада Кобрына і як самастойная архітэктурная адзінка не мае ўнікальных асаблівасцяў. Будынак варта разглядаць у комплексе з саборам Аляксандра Неўскага.
Пабудаваны ў другой палове ХІХ ст. як вартоўня пры саборы Аляксандра Неўскага. Захаваўся ў рэканструяваным выглядзе – паўднёва-ўсходняя палова будынка дабудавана.
Будынак размешчаны ў паўночна-заходняй частцы тэрыторыі сабора Аляксандра Неўскага, на вул. Леніна арыентаваны тарцовым фасадам, непасрэдна да яго фасада прымыкае слуп агароджы.
У цяперашні час на месцы двух жылых пакояў гістарычнай часткі будынка размешчаны царкоўная бібліятэка з асобным уваходам з боку сабора і асобнае памяшканне з уваходам з боку набярэжнай.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён