Шыфр
112Е000383_28
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1895 г.
Апісанне
Будынак размешчаны ў гістарычным цэнтры г. Кобрына, на заходнім баку былой Рыначнай плошчы. Паводле тэхнічнага пашпарта жылы дом пабудаваны ў 1895 г. Пра першапачатковы выгляд дома можна меркаваць па фатаздымку 1902 г. Будынак быў накрыты вальмавым жалезным дахам, фасады былі нетынкаваныя, падзеленыя міжпаверхавай цягай. Наяўнасць рэкламнай вывескі сведчыць аб размяшчэнні на першым паверсе гандлёвай установы. На другім паверсе на флангах фасада існавалі балконы.
У 1939 г. жылы дом муніцыпалізаваны, выкарыстоўваўся як жылы. У пасляваенны час на першым паверсе дзве кватэры (№ 4 і 5) прыстасавалі пад дзіцячы пакой міліцыі. Цяпер гэтыя памяшканні выкарыстоўваюцца як гандлёвыя.
Да нашых дзён будынак захаваўся ў рэканструяваным выглядзе. У 2009 г. быў перакрыты дах і мадэрнізаваны фасады. Найлепш у першапачатковым выглядзе захаваўся бакавы паўночны фасад.