Шыфр
112Е000383_34
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пач. XX ст.
Стыль
Класіцызм
Будынак № 35 па вул. Леніна ўваходзіць у зону гістарычнай планіроўкі і забудовы г. Кобрына. Пабудаваны ў 1920-я гады як жылы дом, у 2005 г. рэканструяваны, першапачатковы выгляд зменены. Размешчаны ў глыбіні квартала. Імя першага ўладальніка будынка не ўсталявана.
Сучаснае аблічча будынак набыў у выніку рэканструкцыі. Двухпавярховы прамавугольны ў плане накрыты вальмавым дахам з люкарнамі будынак. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя (раней былі абліцаваныя цэглай), прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, падкрэсленымі падаконнымі паяскамі (форма і афармленне аконных праёмаў зменена).
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён