зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000383_35

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

кан. ХІХ - пач. ХХ ст.

Апісанне

Будынак № 37 па вул. Леніна, пабудаваны ў пачатку ХХ ст. у цагляным стылі. Пазнейшыя рамонты сказілі выгляд будынка. Размешчаны на рагу вул. Леніна і вул. 17 Верасня.

Двухпавярховы складаны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя (першапачаткова былі нетынкаваныя, насычаныя дэкорам). На галоўным фасадзе вугал зрэзаны (першапачаткова існаваў балкон). 

На старых фотаздымках бачна, што дом першапачаткова быў без тынкоўкі. Толькі асобныя элементы архітэктурнага дэкору ўладальнік распарадзіўся вылучыць кантрасным колерам - белым.

У цяперашні час будынак выкарыстоўваецца як жылы, на першым паверсе размяшчаецца цырульня (з 2023 г.). Апошняя рэканструкцыя будынка праводзілася ў 2009 г.