Шыфр
112Е000383_4
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1880 г.
Стыль
Класіцызм
Будынак № 14 уваходзіць у склад комплекснай горадабудаўнічай гісторыка-культурнай каштоўнасці гістарычнага цэнтра г. Кобрына. Размешчаны на тэрыторыі былога кобрынскага Ніжняга замка.
Першапачаткова існаваўшая на тэрыторыі Ніжняга замка забудова была драўлянай. Не выключана, што і на месцы дома № 14 стаяў папярэдне драўляны будынак. На плане 1798 г. у гэтай частцы былога замка пазначана пляма забудовы. Мураваны будынак, які захаваўся да нашага часу, датуецца, паводле афіцыйнага дакумента (тэхпашпарта), 1880 г.
У 1920 г. кароткі перыяд у доме знаходзіўся Кобрынскі павятовы рэўком. У пасляваенны час будынак быў прыстасаваны пад музычную школу. Захаваўся да нашага часу ў змененым выглядзе.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён