зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Апісанне

Будынак № 2 па вул. Першамайскай уваходзіць у зону гістарычнай планіроўкі і забудовы г. Кобрына. Згодна з дакументамі архіва Кобрынскага бюро РУП "БАГР і ЗК" будынак №2 быў пабудаваны ў 1905 г. з цэглы. Але можна выказаць здагадку і больш ранні час пабудовы будынка, т.я. дом № 2 фігуруе на фотапаштоўцы, выдадзенай у 1902 г. у прыватнай Кобрынскай друкарні. Гэта быў адзін з найпрыгажэйшых будынкаў таго часу, размешчаны ў адным з самых ажыўленых месцаў вул. Пінскай (вул. Першамайскай). Аднапавярховы трапецападобны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Паўднёва-заходнім вуглом прымыкае да дома № 6 на пл. Свабоды. Фасады патынкаваныя. На галоўным фасадзе вуглавыя лапаткі аформлены нішамі з дэкаратыўнымі элементамі. Фасад члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору. Пад дахам праходзіць карніз. З боку дваровага фасада невялікая пазнейшая прыбудова.