зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000383_46

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

к. ХІХ ст. - п. ХХ ст.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Пабудаваны ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. Рэканструяваны ў 2009 г.

Аднапавярховы з мезанінамі на галоўным і тыльным фасадах трапецападобны ў плане будынак пад двухсхільным дахам. Мезаніны драўляныя, абшыты сайдзінгам. Фасады патынкаваныя, вырашана сціпла. Прарэзаны  прамавугольнымі аконнымі праёмамі без ліштваў. На  галоўным фасадзе асіметрычна размешчаны два дзвярныя праёмы.

На вялікай адкрытай пляцоўцы паміж домам №3 і гандлёвымі радамі, насупраць аптэкі Шыдлоўскага, многія гады размяшчалася “рамізніцкая біржа”. Тут жа з'явіўся першы вулічны ліхтар з газакалільнай гарэлкай, які для запальвання апускаўся пры дапамозе рычага. Такіх ліхтароў у горадзе было некалькі.

Па ўспамінах старажылаў горада валодаў домам купец па прозвішчы Шноль, які гандляваў галантарэйнымі таварамі. 

У 1940 г., пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР, будынак №3 на пл. Свабоды быў прыняты на баланс Райкамгаса ў адпаведнасці з рашэннем аб муніцыпалізацыі, галантарэйны магазін быў нацыяналізаваны.

У 1940 г., пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР, будынак быў муніцыпалізаваны, а галантарэйная крама - нацыяналізавана. На фотаздымку 1947 г. мы выяўляем наш будынак без істотных ваенных разбурэнняў.

Названая гісторыка-культурная каштоўнасць адзначана ў Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.