Шыфр
112Е000383_5
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Кобрынскі раён, г.Кобрын, пл. Замкавая 15
Датаванне
1910 г.
Апісанне
Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Фасады патынкаваныя. Па перыметры будынка праходзіць міжпаверхавая цяга, прафіляваны карніз. Фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, падкрэсленымі падаконнымі карнізамі, на галоўным і бакавых фасадах -- дадаткова падаконнымі нішамі на другім паверсе і падаконнымі філёнгамі на першым паверсе. Вуглы вылучаны плоскімі лапаткамі. На ўваходзе невысокі ганак і драўляны адкрыты тамбур.