Шыфр
112Е000383_53
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Кобрынскі раён, г.Кобрын, пл. Свабоды, 14
Датаванне
1905
Апісанне
Двухпавярховы (другі паверх надбудаваны) чатырохвугольны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Да тыльнага фасада прыбудаваны складскія памяшканні. Фасады патынкаваны, вырашаны спрошчана. Вуглы будынка акцэнтаваны лапаткамі. Галоўны і бакавы фасад па вул. Інтэрнацыянальнай прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору. Па перыметры праходзіць міжпавекрхавая цяга, пад дахам -- прафіляваны карніз.