зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Апісанне

Дом з чырвонай цэглы пабудаваны ў 1904 г. як жылы з гандлёвымі памяшканнямі. 

Двухпавярховы пад двухсхільным дахам будынак. У выніку пазнейшай прыбудовы тыльны фасад мае ламаную лінію. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. На стыку з домам № 16 на пл. Свабоды будынак мае праезную арку. Да бакавога паўднёвага фасада прымыкае суседні будынак № 3. Тыльны фасад зменены перабудовамі. 

Будынак захаваўся з пэўнымі стратамі гістарычнага аблічча (перароблены аконныя праёмы на першым паверсе, страчаны балкон).

Мяркуецца, што прозвішча першага ўладальніка будынка - Коган (Каган), які быў дантыстам, і, тут жа, у будынку ўтрымліваў свой стаматалагічны кабінет.

У 1940 г. будынак быў муніцыпалізаваны і стаў выкарыстоўвацца выключна як жылы дом. Сям'я ўладальніка была паселена ў кватэры першага паверха, астатнія памяшканні былі прадастаўлены для засялення іншым сем'ям. 

У 1971 г. дом быў прызнаны не прымальным для жылля, яго жыхары былі адселены. У 1978 г. была ажыццёўлена яго чарговая рэканструкцыя. На сённяшні дзень будынак выкарыстоўваецца як гандлёвая ўстанова.