Шыфр
112Е000383_57
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1904 г.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Будынак № 3 па вул. Суворава ўваходзіць у зону гістарычнай планіроўкі і забудовы г. Кобрына. Год пабудовы - 1904.
Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак на цокалі. Галоўны фасад патынкаваны, вырашаны гладка. Прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі вітрын і дзвярным праёмам без дэкору. Гарызантальна фасад падзелены надаконнай цягай і завершаны карнізам. На дваровым фасадзе сучасная прыбудова.