Шыфр
112Е000383_58
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1920 - 1930 гг.
Стыль
Канструктывізм
Апісанне
Будынак уваходзіць у склад забудовы гістарычнага цэнтра г. Кобрына. Пабудаваны ў міжваенны перыяд, у стылі канструктывізму. У розных крыніцах згадваюцца дзве даты пабудовы дома - 1920 г. (Генплан развіцця горада Кобрына - БелНДІПГорадабудаўніцтва, 2003 г.) i 1930 г. (Тэхнічны пашпарт БТІ).
Будынак мае i мемарыяльнае значэнне. У ім з 1964 г. па 1970 г. жыў легендарны лётчык Мілан Настасіч - гонар трох дзяржаў - Югаславіі, СССР i Беларусі. Яго імем названа вуліца ў Кобрыне. Фасады будынка атынкаваны. Цокаль і прыбудова абліцаваны гранітным каменем. Аконныя праёмы правільных геаметрычных формаў. Дах плоскі рубероідны.