Шыфр
112Е000383_59
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1896 г.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Будынак № 5 па вул. Суворава ўваходзіць у зону гістарычнай планіроўкі і забудовы г. Кобрына.
Вул. Суворава - адна з найстарэйшых вуліц горада, якая ўзнікла ў 1766г. Яе з'яўленне звязана з адной з найважнейшых старонак гісторыі горада. Аднапавярховы з мансардным паверхам прамавугольны ў плане будынак. Накрыты двухсхільным дахам, які ўтварае на галоўным фасадзе трохвугольны франтон.