Шыфр
112Е000383_6
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1953 г.
Вуліца Інтэрнацыянальная пачыналася ад паўднёвага кута Рыначнай плошчы і ішла ў накірунку г. Ратна (Украіна). Гістарычныя вядомыя назвы вуліцы Ратненская, Славянская, Пераца, з 1941 г. Інтэрнацыянальная. Забудова захавалася фрагментарна, пераважна на цотным баку вуліцы. Будынкі галоўным чынам датуюцца пачаткам – першымі дзесяцігоддзямі ХХ ст., маюць сядзібны характар з дворыкамі і палісадамі.
Дом № 1 быў пабудаваны ў 1953 г. для размяшчэння бытавых майстэрняў і магазіна. Не выключана, што будынак пабудаваны на падмурках гістарычнага будынка.
Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Вуглы будынка і галоўны фасад крапаваны плоскімі лапаткамі. На галоўным фасадзе сіметрычна размешчаны два дзвярныя праёмы і над імі вокны лесвічных клетак, якія памерамі адрозніваюцца ад астатніх аконных праёмаў.
Да бакавога паўднёвага фасада прымыкае пазнейшая невялікая службовая прыбудова.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён