Шыфр
112Е000383_63
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. ХІХ ст.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Аднапавярховы будынак №11/1 пабудаваны ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. як гаспадарчы, па неўдакладненых звестках гэта быў саляны склад. У 2009 г. рэканструяваны. Першапачатковы выгляд будынка скажоны.
Мураваны аднапавярховы трапецападобны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя (раней былі нетынкаваныя). На галоўным арыентаваным на вул. Суворава фасадзе захаваліся вуглавыя плоскія лапаткі і арачны дзвярны праём у цэнтры. Арачныя невялікія аконныя праёмы замураваны.
Будынак – узор гаспадарчых пабудоў канца ХІХ – пачатку ХХ ст., адзіны з захаваўшыхся да нашага часу.